Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

14 чэрвеня 2021

Людзі добрыя, расступіцеся, на нашых касцоў падзівіцеся! У аг. Ліпнішкі прайшло брэндавае свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

Гэтымі сонечнымі, яснымі, летнімі дзянькамі ў вёсцы распачынаецца нарыхтоўка сена. А аг. Ліпнішкі становіцца цэнтрам увагі усіх, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў ручным сенакашэнні. У чацвёрты раз тут праходзіць свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”. Таму з усяго раёна сюды з’ехаліся самыя спрактыкаваныя касцы і, вядома, у кожнага свая група падтрымкі. 

Вітала гасцей мерапрыемства старшыня Ліпнішкаўскага сельвыканкама Яніна Уладзіміраўна Бузар. Затым пачалося самае цікавае і захапляльнае: заскрыпелі, зазвінелі косы і пайшлі выпісваць піруэты. Конкурс праходзіў у тры этапы. У першым журы ацэньвала самае арыгінальнае афармленне касы, у другім “Касі, каса, пакуль раса”– мужчыны і жанчыны (!) спаборнічалі непасрэдна на пракосе, а трэці “Абед на траве” – паказавалі свае кулінарныя здольнасці. 

12 касцоў дэманстравалі свае сілы, спрыт и здольнасці. Сярод іх - старшыня райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец, які, забягаючы наперад, патрэбна сказаць, атрымаў перамогу ў наминацыі "Знак якасці". 

Увогуле, ніхто не застаўся без узнагарод. Кожны ўдзельнік быў ацэнены журы за свае адметныя здольнасці. 

А па выніках конкурса максімальную колькасць балаў набрала .... жыхарка аг. Ліпнішкі Ганна Сілюк. Вось дык развязка: лепшым касцом стала жанчына! Свята на тое яно і свята, каб набрацца эмоцый і ўражанняў. 

На “Ліпнішкаўскіх сенакосах” іх было праз край. Немагчыма было адарваць вачэй ад дэфіле “Берагіня-Пакосніца”, якое падрыхтавала аматарскае аб’яднанне “Чараўніцы”. Што такое Пакосніца? Гэта старадаўняя лялька з лапікаў, якую рабілі гаспадыні і бралі з сабой на сенакос. Садзілі яе пад стажкі, каб яна ахоўвала рукі гаспадыні ад пашкоджанняў і прыносіла поспех. У прысутных была магчымасць наведаць прэзентацыю - дэгустацыю дранікаў па сямейнаму рэцэпту Алены Станіславаўны Нехведовіч, метадыста па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, намінаванаму на статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны. 

Кіраўнік гуртка “Беларуская лялька” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі Марыя Францаўна Пякша прэзентавала сувенір - ляльку Бялуна – мясцовага сімвала гасціннасці і турызму. 

Гучныя апладысменты суправаджалі кожны нумар калетыва “Танцавальны серпантын” аматараў гісторыка-побытавых танцаў з горада Мінска. Сюжэтна-гульнёвую праграму правёў творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Суботнікі. Талент і цудоўныя песні падарылі гледачам салісты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу. 

Завяршылася свята дансінг-шоў праграмай“Танцы на пракосе”.

І. Бутурля. 
Фота Н. Багнюк.