Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.11.2021

Конкурс чытачоў “Я люблю цябе, Беларусь!”

30 кастрычніка ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшоў конкурс чытачоў “Я люблю цябе, Беларусь!”.

Падчас конкурсу ўдзельнікі выразна і пранікнёна чыталі вершы выдатных беларускіх паэтаў на патрыятычную тэматыку, разважалі пра іх сэнс, апавядалі пра жыццёвы лёс аўтараў.

Галоўнай мэтай мерапрымства стала далучэнне дзяцей да чытання беларускай паэзіі, выхаванне пачуцця любові да роднай мовы, да Радзімы. Таксама дадзены конкурс спрыяў развіццю ў дзяцей навыкаў выразнага чытання і артыстычных уменняў, даў магчымасць чытальнікам паказаць сябе і свой талент.