Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.03.2021

Юрацішкаўская Масленіца

13 марта 2021 года  ў Юрацішках прайшло свята “Юрацішкаўская Масленіца”.  Наўкол разлівалася музыка, зазывалы запрашалі на свята.   

Пад народную музыку, у суправаджэнні прыгожых дзяўчат у нацыянальных касцюмах з’явілася сама спадарыня Масленіца. А з ёю шумны, вясёлы дзіцячы фальклорны ансамбль “Жавароначкі” з аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка ЛаздуныІ, які падарыў гледачам вясёлыя песні пра Масленіцу . Цэлы блок свята  быў прысвечаны Матухне-Зіме. Завітала на свята Вясна-Красны з вяснянкамі. Адбыліся між порамі года сапраўдныя спаборніцтвы за права правіць у гэты час на зямлі. Пояс Улады перацягнула Вясна.  І пачалося святочнае раздолле. І казачныя героі, і  “Вясёлыя цыганы”  з аддзела культурна-масавай і асветніцкаай работы аграгарадка ЛаздуныІ, казачны Жаніх з Дайлідаў, Маша і Мядзведзь з Іўя, нават Воўк і Ліса былі з трабаў.     
  
Упершыню прайшоў конкурс на лепшае масленічнае пудзіла “Ой, Масленіца - Краса” сярод аддзелаў і сектароў дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр вольнага часу”. Дыпломам III ступенні ўзнагароджаны аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Субботнікі, дыплом II ступенні атрымаў аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі. Пераможцамі сталі гаспадары, аддзел культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі яны і атрымалі Дыплом I ступенні.
      
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел   народны ансамбль народнай песні “Юрацішкаўскі кірмаш”, творчы калектыў аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Субботнікі. 
    
Працавалі гандлёвыя рады, выстава-продаж сувеніраў народных майстроў, атракцыёны, бязпройгрышная латарэя. Госці свята вадзілі карагоды, частаваліся блінамі, удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.