Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.02.2021

Гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школьным этнаграфічным музеі “Скарбы бацькаўшчыны” УА “Іўеўскі яслі-сад-пачатковая школа” супрацоўнікамі Іўеўскай раённай бібліятэкі была праведзена гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка” для вучняў пачатковых класаў. 

Падчас займальнага падарожжа ўдзельнікі наведалі 5 станцый: “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Казкі”, “Прыкметы” і “Скарагаворкі”. Дзеці з вялікім захапленнем адгадвалі загадкі, успаміналі прымаўкі, прыказкі, казкі. Галоўнай умовай мерапрыемства было тое, што адказы прымаліся толькі на беларускай мове. Пераможцы, знаўцы фальклора, атрымалі салодкія падарункі.
 
А завяршылася мерапрыемства вясёлай беларускай народнай гульнёй “Бульба”.