Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231337, Гродзенская вобл.,
г. Іўе, пл. Камсамольская, 1
Электронная пошта:
rik@ivje.gov.by
Тэлефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

10 чэрвеня 2021

Гонар і надзея Іўеўшчыны. У райвыканкаме ўшаноўвалі залатых і сярэбраных медалістаў і іх бацькоў

Па добрай штогадовай традыцыі напярэдадні выпускного балю ў райвыканкаме ладзіцца сустрэча выпускнікоў, якія атрымалі атэстат асаблівага ўзору. Такім дакументам маюць падставы сёння ганарыцца 16 маладых людзей з устаноў адукацыі нашага раёна. Залатыя і сярэбраныя медалісты разам са сваімі бацькамі прыйшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам раёна, якая праходзіла ў райвыканкаме.

У нашым раёне так павялося, что ўшаноўваюць не толькі медалістаў, якія атрымалі грунтоўныя веды, але і іх бацькоў у знак падзякі за добрае выхаванне, бацькоўскую любоў, вялікае цярпенне, разуменне і мудрасць. 

Тым больш, Іўеўскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб выплаце грашовага ўзнагароджання выпускнікам, якія скончылі ўстанову адукацыі з залатым і сярэбраным медалём. 

Медаль, як падкрэслілі вядучыя мерапрыемства, – гэта высокая адзнака працы школьніка, гэта сімвал жалезнай волі, нясхільнага характару і паспяховай будучыні. 

Да выпускнікоў і іх бацькоў звярнуўся старшыня райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец. У сваім выступленні ён адзначыў заслугі ў поспеху выпускнікоў бацькоў і настаўнікаў, а таксама пажадаў моладзі ў далейшым жыцці цвёрда трымаць высокую планку, якой яны дабіліся на дадзеным этапе свайго жыцця і смела крочыць насустрач сваёй мары. 

Затым кіраўнік раёна ўручыў падзячныя пісьмы бацькам і ўзнагароды выпускнікам. Іх атрымалі: Юлія Горбач (гімназія №1 г. Іўе) і бацькі Таццяна Іосіфаўна і Віталь Іванавіч, Ксенія Жыдзель (гімназія №1 г. Іўе) і бацькі Алла Віктараўна і Сяргей Іванавіч, Мікіта Завадскі (гімназіяч №1 г. Іўе) і бацькі Таццяна Францаўна і Сяргей Мікалаевіч, Алег Міса (Іўеўская СШ) і бацькі Людміла Іосіфаўна і Андрэй Іосіфавіч, Паліна Мусік (Бобравіцкі дз/с-СШ) і бацькі Крысціна Мечыславаўна і Сяргей Уладзіміравіч, Ксенія Мухарская (гімназія №1 г. Іўе) і бацькі Алена Зянонаўна і Аляксандр Бікіравіч, Лізавета Нехвядовіч (гімназія №1 г. Іўе) і бацькі Наталля Міхайлаўна і Вячаслаў Францавіч, Ксенія Рамановіч (гімназія №1 г. Іўе) і бацькі Таццяна Іванаўна і Анатоль Яўгенавіч, Якаў Рафаловіч (гімназія №1 г. Іўе) і бацькі Таццяна Аліеўна і Сцяпан Іванавіч, Анастасія Сабалеўская (гімназія №1 г. Іўе) і бацькі Ірына Антонаўна і Андрэй Бернардавіч, Анастасія Станевіч (Іўеўская СШ) і бацькі Аксана Яўгенаўна і Андрэй Казіміравіч, Анастасія Чэрнік (Іўеўская СШ) і мама Таццяна Уладзіміраўна, Аіда Шабановіч (Іўеўская СШ) і бацькі Жанна Сулейманаўна і Іван Бекіравіч, Маргарыта Шыбут (Бакштаўскі дз/с-СШ) і бацькі Алена Станіславаўна і Андрэй Рыгоравіч, Маргарыта Ляхоўская (Іўеўская СШ) і мама Ірына Станіславаўна, Кацярына Рыбачонак (Бакштоўскі дз/с-СШ) і мама Таццяна Віктараўна. 

Выпускніца Іўеўскай СШ Анастасія Станевіч, якой прадставілі слова, распавяла, што сённяшні дзень гучыць у яе сэрцы ўрачыстай і яркай мелодыяй. Аднак ў гэтай мелодыі ёсць і ноты смутку, таму што прыходзіцца развітвацца з роднай школай, настаўнікамі, аднакласнікамі. Яна паабяцала вярнуцца пасля атрымання вышэйшай адукацыі на малую радзіму і працаваць на яе карысць. 

Ад імя педагогаў Іўеўскага раёна да прысутных звярнулася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Алена Мікалаеўна Хомка. Яна пажадала маладым заставацца смелымі, шчырымі і сумленнымі і не забываць пра тых, хто даў пуцёўку ў жыццё.

Цёпла, шчыра і па-бацькоўску мудра давала наказ учарашнім школьнікам Алена Зянонаўна Мухарская. Яна падзякавала раённыя ўлады і аддзел адукацыі райвыканкама за ўвагу да адораных школьнікаў, за магчымасць атрымоўваць веды ў абсталяваных сучаснай тэхнікай кабінетах, за магчымасць удзелу ў розных інтэлектуальных конкурсах. 

Вядучыя цырымоніі ўзнагароджання – настаўнік рускай мовы і літаратуры Бобравіцкага дз/с-СШ Ганна Чарняк і настаўнік фізічнай культуры і здароўя Эйгердаўскага дз/с-СШ – ураджэнцы Іўеўшчыны выказалі спадзяванне, што выпускнікі вернуцца на малую радзіму дыпламаванымі работнікамі, гатовымі весці працоўную дзейнасць на роднай Іўеўшчыне. 

У гонар асаблівай падзеі прысутных на мерапрыемстве чакаў сюрпрыз – іх вітала заснавальніца горад Іўе княгіня Ева, якая прапанавала выпускнікам-медалістам выказаць свае пажаднні радзіме і замацаваць іх на імравізаванай іве, якая будзе падпітвацца добрымі словамі і абавязкова прарасце. 

Затым быў калектыўны здымак на памяць і запуск паветраных шароў як сімвал развітанне з дзяцінствам.

 І. БУТУРЛЯ. 
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).