Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.02.2021

Гімн роднай мове

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшоў урок “Гімн роднай мове”. Падчас мерапрыемства дзеці перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пазнаёміліся са старэйшым беларускамоўным часопісам “Вясёлка”.

У гэты дзень кожнаму наведвальніку была прапанавана кніга на беларускай мове.