Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.05.2021

Экскурс у гісторыю Жамыслаўля

Для  ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Краіна талентаў” супрацоўнік Суботніцкай бібліятэкі правяла экскурс у гісторыю Жамыслаўля “Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся”. 

Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з электронным краязнаўчым даведнікам “Жамыслаўль” і ілюстрацыйнай выставай “Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся”, расказала пра галоўную славутасць аграгарадка – палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII–XIX стагоддзяў.