Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.12.2020

Дзень бібліяграфіі “А на зямлі яго не згасне свет”: да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

29 лістапада ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі прайшоў Дзень бібліяграфіі “А на зямлі яго не згасне свет”, прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 

У межах Дня бібліяграфіі была аформлена выстава літаратуры “Жывая повязь часоў” з фонду бібліятэкі, якая раскрывала розныя грані таленту У. Караткевіча: як паэта і празаіка, драматурга, сцэнарыста, публіцыста.

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Яшчэ не вечар” была арганізавана літаратурная вандроўка “Чалавек вялікай душы і таленту”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся шмат цікавага пра пісьменніка, які быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. 
Таксама ўвазе прысутных былі прапанаваны бібліяграфічныя агляды твораў пісьменніка і кніг пра яго жыццёвы і творчы лёс, якія растлумачваюць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткевіч.