Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.01.2021

“Чараўнік беларускай класікі”: да 100-годдзя з дня нараджэння І. П. Шамякіна

30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна – празаіка, драматурга, сцэнарыста, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі.

З гэтай нагоды ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі арганізавана  кніжная выстава “Чараўнік беларускай класікі”. На выставе прадстаўлены мастацкія творы, у тым ліку публіцыстыка і ўспаміны, выданні пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Выстава адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай і творчасцю І. П. Шамякіна. Дзейнічаць яна будзе да 8 лютага.