Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.05.2021

Алена Смалянічэнка “Барвінак”

 Іўеўская раённая бібліятэка атрымала чарговы прыемны падарунак ад геранёнскай паэтэсы Алены Смалянічэнка – новы паэтычны зборнік “Барвінак”. 

Гэта чацвёрты зборнік вершаў, прысвечаных малой Радзіме, гораду Гродна, пагранічнай заставе “Геранёны”, напоўненых каханнем, роздумам аб жаночым лёсе, яскаравым гумарам, любоўю да прыроды.