Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.09.2021

Абласны фестываль рэгіянальнагафальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”

Народныя песні - бы шчырыя гімны роднай зямлі, каханню, працы, чалавеку… Нашы продкі ўмелі спяваць і шанаваць духоўную спадчыну. І мы, сённяшнія, падхопліваем гэту надзвычай важную для нашага духоўнага развіцця навуку.

4 верасня 2021 года у г.Шчучын прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
 
Весела і таленавіта прадставілі нашу Іўеўшчыну удзельнікі ансамбля народнай музыкі “Вечарынка” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Геранёны дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”.  

Ля возера працаваў горад майстроў, дзе нашы народныя умельцы   аддзела і сектара рамёстваў і  традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы культуры “Іўеўскі   цэнтр культуры і вольнага часу”- Смірнова Ірына Рэгінальдаўна,  Старасціна Юзэфа Эдвардаўна, Пуйдак Ганна Іванаўна і Грынюк Вольга Віктараўна  дэманстравалі свае арыгінальныя вырабы, давалі адмысловыя майстар-класы, паказвалі ўсе тонкасці свайго рамяства.