Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.04.2025

Звязаныя адным краем: Іван Карэнда і Галіна Нічыпаровіч

Да Сусветнага дня паэзіі было прымеркавана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка”, прысвечанае паэтам-землякам Івану Карэндзе і Галіне Нічыпаровіч, – паэтычнае знаёмства “Звязаныя адным краем”. У 2025 годзе мы адзначаем 75-годдзе з дня нараджэння гэтых таленавітых майстроў паэтычнага слова, якімі ганарыцца Іўеўшчына.  Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з жыццёвымі і творчымі лёсамі І. Карэнды і Г. Нічыпаровіч, з выставай аўтарскіх выданняў, з выдавецкімі работамі бібліятэкі па творчасці паэтаў-юбіляраў, чыталі і абмяркоўвалі іх вершы. На сустрэчы гучалі не толькі творы мінулых гадоў, а таксама апошнія, што друкаваліся ў перыядычных выданнях. Знаёмства з творчасцю літаратараў-землякоў дазваляе нам далучыцца да культуры малой радзімы,  выказаць ім словы падзякі за талент, за творчую спадчыну.