Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21.07.2020

Жывая размова “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу”

19 ліпеня, пасля невялікага перапынку, на жывую размову “Я здароўе зберагу – сам сабе дапамагу” сабраліся ўдзельнікі аматарскага абяднання “Бяседа”, якое дзейнічае пры бібліятэцы-філіяле аг.Трабы. Прысутныя паразмаўлялі пра здароўе, спосабы яго захавання, неабходнасць станоўчага эмацыянальнага настрою; пра лекавыя расліны, прынялі ўдзел ў віктарынах, падрыхтаваных адной з самых актыўных удзельніц Горбач Тамарай Міхайлаўнай. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная полка “Для тых, хто жадае быць здаровым”.  Падчас сустрэчы жанчыны закранулі і тэму кветкавай тэрапіі. Кветкі могуць аказваць станоўчае ўздзеянне на арганізм і маральны стан чалавека, дапамагаюць пазбавіцца ад стрэсаў і дэпрэсій. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу членаў аб'яднання на царыцы кветак – ружы. Пазнаёміла з асаблівасцямі ружы, яе тэрапеўтычнымі і лекавымі ўласцівасцямі, легендамі пра ружы і кнігамі, у якіх выкарыстоўваюцца вобразы кветкі. Прагучалі вершы паэтаў, прысвечаныя ружы.