Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
17.05.2021

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

У Год народнага адзінства ўсіх жыхароў Жамыслаўскай зямлі яднае  любоў да багатай і непаўторнай гісторыі сваіх мясцін.    Дакрануцца да вытокаў гісторыі Жамыслаўскага краю запрашаем 22 мая 2021 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава - паркавага комплексу. У праграме:   - урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;  - квэст-гульня “Сцежкамі старадаўняга парку”;  - канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры        Іўеўскага раёна;  -  дэфіле ў стылізаваных народных касцюмах з элементамі саломкі;    - канцэртна - забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўскім парку”.          Упершыню на фэсце выступіць рыцарскі клуб “Залаты леў” з г.Ліда. Гледачы стануць удзельнікамі гістарычна-тэатралізаванага прадстаўлення “Пасвячэнне ў рыцары”. На працягу свята працуюць: інтэрактыўная пляцоўка “Дрэвы-экзоты”; атракцыёны; гандлёвыя палаткі; майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці, літаратуры; выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі; бяспройгрышная латарэя.  У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і поні, адведаць духмянай юшкі і апетытных шашлыкоў. Аркамітэт