Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.05.2023

Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх

Вабіць сваім хараством Жамыслаўльская зямля. Вялікі ўклад у росквіт Жамыслаўльскай зямлі ўнёс знакаміты род Умястоўскіх які жыў і працаваў тут у 18-19стагоддзях.           Дакрануцца да вытокаў багатай гісторыі Жамыслаўльскага краю прайсціся  сцежкамі старадаўняга парку і адчуць сябе часцінкай святочнай дзеі запрашаем           27 мая 2023 года на шляхецкім фэсце “Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх”, які адбудзецца ў 17.00 гадзін у аг.Жамыслаўль на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу.   У праграме:   - урачыстае адкрыццё “Фэст вітае гасцей”;  - акцыя “Пасланне праз стагоддзі”;  - квэст - гульня “Сцежкамі старадаўняга парку” прысвечанае 140 годдзю стварэння знакамітага парка з адзіным у Беларусі пенсільванскім ясенем;  - дэфіле “Карагод года”;   -  канцэрты калектываў аматарскай творчасці ўстаноў культуры Іўеўскага раёна;  -  танцавальна - забаўляльная праграма “Вечар у Жамыслаўльскім парку”.            На фэсце выступяць жаданыя госці  з гарадоў Бярозаўкі і Мінска народны вакальна - інструментальны ансамбль “Шкляры” і аматарскі танцавальны калектыў гісторыка - побытавых танцаў “Баламуты”.        На працягу свята працуюць: выстаўкі “ З гісторыі фэста” і “140 гадоў знакамітаму парку ”, атракцыёны, гандлёвыя палаткі, майстар-клас па традыцыйных відах рамёстваў, выстаўкі народнай творчасці,  выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі, бяспройгрышная латарэя.        У вас будзе магчымасць пакатацца на конях і адведаць духмянай юшкі.                                                                                                          Аркамітэт