Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
01.04.2024

Завітала ў госці казка

Па добрай традыцыі ў дні вясновых канікул праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. Супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі сумесна са школьным бібліятэкарам далучыліся да гэтай традыцыі і правялі літаратурную замалёўку “Завітала ў госці казка Уладзіміра Мазго” для  вучняў пачатковых класаў Юрацішкаўскай сярэдняй школы. Святочнае мерапрыемства было прымеркавана да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Уладзіміра Мінавіча Мазго. Пачалася замалёўка са знаёмства з жыццём і творчасцю аўтара, з яго кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Талент мастацкага слова”. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем чыталі вясёлыя вершы і казкі пісьменніка, спаборнічалі ў адгадванні вершаваных загадак, чытанні скорагаворак і іншых літаратурных забаўлянак У.Мазго.