Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26.01.2026

Вобраз Еўфрасінні Полацкай у літаратуры і мастацтве

У 2026 годзе адзначаецца 925 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай – славутай асветніцы, мецэнаткі, нябеснай заступніцы беларускай зямлі.  У межах мерапрыемстваў да Года беларускай жанчыны ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася гадзіна мастацтва “Вобраз Еўфрасінні Полацкай у літаратуры і мастацтве”, прысвечаная юбілейнай даце.  Супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла навучэнцаў гімназіі №1 з цікавымі фактамі з жыцця легендарнай асобы, зрабіла агляд кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Да духоўнасці праз кнігу”. Падчас мерапрыемства прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў, прысвечаныя знакамітай асветніцы, урыўкі з “Аповесці жыцця і смерці святой і блажэннай і найпадобнейшай Еўфрасінні”. Постаць святой Еўфрасінні Полацкай, якая ўвасабляе міралюбівасць, адукаванасць і адданасць караням, застаецца для моладзі прыкладам высокай духоўнасці і служэння Бацькаўшчыне.