Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
28.02.2023

Вітаем шчодрую Масленіцу

У канцы лютага ў Трабскай  бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Бяседа”, прысвечанае аднаму з самых любімых народных святаў – Масленіцы. Падчас фальклорных пасядзелак “Вітаем шчодрую Масленіцу” бібліятэкар зрабіла невялікі экскурс у гісторыю свята, пазнаёміла прысутных з літаратурай, прадстаўленай на тэматычнай выставе “Блинная неделька”. Удзельнікі пасяджэння даведаліся, у чым асаблівасці святкавання Масленіцы на Беларусі, пра значэнне галоўнага масленічнага пачастунка – бліноў. Кожная з удзельніц падзялілася сваім лепшым рэцэптам прыгатавання бліноў і прапанавала ацаніць іх смак. Завяршылася мерапрыемства частаваннем блінцамі. А якіх іх толькі не было: і з карыцай, і з яблыкамі, і са згушчонкай, і з тварагом…Усе вельмі прыгожыя і надзвычай смачныя.  Знаёміцца з традыцыямі, абрадамі і звычаямі беларускага краю – гэта пазнавальна, карысна і вельмі цікава.