Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.11.2022

Віктарына-падарожжа “Вобразы мілыя роднага краю”

У пачатку лістапада наша краіна святкавала 140-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У рамках Коласаўскага тыдня на Гродзеншчыне ў бібліятэцы-філіяле аг.Трабы прайшла віктарына-падарожжа па творах пісьменніка “Вобразы мілыя роднага краю”. Першы тур быў прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Я.Коласа, другі –  прозе і казкам. У трэцім туры дзеці чыталі вершы песняра, са слоў складвалі вершаваныя радкі і назвы твораў, называлі значэнне слоў па раздрукоўках з малюнкамі. Усе ўдзельнікі паказалі добрае веданне творчасці пісьменніка. Творы Якуба Коласа маюць вялікае выхаваўчае значэнне для чытачоў, асабліва для падрастаючага пакалення, вучаць любіць Радзіму, берагчы прыроду, паважаць людзей і шанаваць роднае слова – нашу беларускую мову. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Сэрца пакідаю вам”.