Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
23.01.2025

Верш з усмешкаю сябруе

Да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Анатоля Мікалаевіча Зэкава супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі правяла паэтычную хвілінку “Верш з усмешкаю сябруе” з вучнямі 3-4 класаў мясцовай школы.  Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць юіляра – паэта, празаіка, гумарыста, аўтара шматлікіх дзіцячых кніг-забаўлянак.  Падчас мерапрыемства дзеці выразна чыталі вершы А. Зэкава, па ролях зачытвалі невялікія апавяданні, з задавальненнем прынялі ўдзел у спаборніцтве па разгадванню аўтарскіх загадак. Асабліва спадабаліся вучням загадкі-задачкі, у адказах на якія дзеці праявілі ўважлівасць і кемлівасць. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя з вялікай цікавасцю пагарталі маляўнічыя кнігі Анатоля Зэкава і абяцалі прыйсці ў бібліятэку.