Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
29.04.2022

У маршрут абласнога семінара музейшчыкаў быў уключаны Іўеўскі музей нацыянальных культур

26-27 красавіка адбыўся выязны семінар для дырэктараў і навуковых супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”. Арганізатарамі семінара з’яўляюцца ўпраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыямі і арганізацыяй працы з наведвальнікамі шэрагу музеяў Гродзенскай вобласці.  У маршрут былі ўключаны: Іўеўскі музей нацыянальных культур, Гальшанскі замак, Крэўскі замак, Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага, гісторыка-культурны комплекс пад адкрытым небам “Залатая горка”, Смаргонскі гісторыка- краязнаўчы музей, Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”, Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча.  У рамках семінара быў праведзены круглы стол з удзелам Аўдзей Надзеі Віктараўны, кансультанта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Падчас пасяджэння абмяркоўвалася неабходнасць прадстаўлення ў музейных экспазіцыях тэмы генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з улікам новых звестак і матэрыялаў, якія былі прадстаўлены пракуратурай Гродзенскай вобласці. Таксама былі закрануты актуальныя пытанні дзейнасці і развіцця рэгіянальных музеяў.  Па матэрыялах ТГ-канала Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.