Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
31.01.2023

У Іўі прайшоў XX фестываль калядных песень "Gloria in excelsis Deo"

Дваццаты юбілейны фестываль "Gloria in excelsis Deo" праходзіць у Іўі 29 студзеня. Гэты традыцыйны дзень заўсёды асаблівы для каталіцкіх вернікаў раёна, ён, як маленькае жыццё, ў якім тысячы незвычайных хвілін. Фестываль быццам бы спецыяльна створаны для таго, каб халодную пару года зрабіць больш цёплай і ўтульнай. Струмень жыцця, яго цякучасць і пераменлівасць, і водгук на тое, што жыццё прапануе ў сапраўдным моманце, гледачы маглі адчуць падчас спеваў і тэатральных пастановак. Маці Божая — гэта чалавечая любоў — самая чыстая з усяго створанага, што ўздымаецца да Бога. Менавіта з верша "Марыя – Маці Божая” і танца “Чэсьць табе, Марыя” танцавальнага калектыву “Харошанькія” Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў пачалося мерапрыемства. Мы і самі адчуваем сябе маленькімі перад тварам Бога. Нагадалі яшчэ раз пра раство Хрыстова апавяданне аб нараджэнні Езуса Хрыста, песня “Каляда, калядка, калядніца” (ансамбль “Ютшэнка” з парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі), песня “Бог прыходзіць” (хор “Суботніцкія зоркі” з парафіі Святога Уладзіслава ў Суботніках), песня “Калыханка для Езуса” (Жэбрык Марыя з парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі).  Сцэнічныя бацькі, якія вялі размову з дзецьмі падчас Вігілійнай вячэры і спрабунка вігілійных страў, запрасілі на сцэну пробашча парафіі Іўе і гасцей фестывалю:  -Сёння ўсёй вялікай хрысціянскай дэканальнай сям’ёй мы святкуем Раство Хрыстова! Да нас цяпер прыйдзе на гасціну гаспадар нашага сёлетняга фестывалю “Глёр’я ін эксцэльсіс Дэо” Ксёндз Павел Калеснік, пробашч парафіі Іўе, і іншыя госці, якіх вы добра ведаеце: Яго Эксцэленцыя Ксёндз Біскуп Алег Буткевіч, Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі і старшыня Епіскапату Беларусі ; Ігар Мікалаевіч Генец, старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэту; Ксёндз Канонік Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.  Ксёндз Павел Калеснік, Пробашч парафіі Іўе: - Бэндзе пахвалёны Езус Хрыстус! Шчыра вітаю вас усіх на юбілейным фестывалі. Ужо дваццаты раз збіраемся і праслаўляем разам Бога, каб аддаць Яму хвалу за тое, што ён, наш збаўца, нарадзіўся. Фестываль дасць нам магчымасць акунуцца ў цуд Раства яшчэ раз.  Ксёндз Біскуп Алег Буткевіч, Ардынарый Віцебскай дыяцэзіі і старшыня Епіскапату Беларусі:  - Пахвалёны Езус Хрыстус! Дазвольце выразіць удзячнасць за запрашэнне быць сярод вас сёння. Віншую з вялікай датай, круглай, прыгожай і перспектыўнай. Жадаю, каб такіх юбілеяў было яшчэ шмат. Вялікая радасць, што ў розных кутках краіны ёсць такія прыгожыя моманты, каб праслаўляць таямніцу Нараджэння Сына Бога. А нам застаецца толькі, як тым пастушкам, шукаць у сэрцы Пана Бога, каб наша няпростае жыццё мела надзею і прыгажосць. Жадаю вам сёння падчас Фестывалю прыемных хвілін, радасцей, якія дарыць нам неба.  Ксёндз Канонік Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе зачытаў віншаванне Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Таксама сардэчна павіншаваў іўеўчан і гасцей горада з цудоўнай падзеяй.  - Бог прыйшоў быць сярод нас, быць адным з нас,- такімі словамі ён быццам аб'яднаў усіх прысутных у вялікую сям'ю.  Старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэту Ігар Мікалаевіч Генец:  - Дарагія іўеўчане і госці Іўя! Дваццаты раз адзначаем падзею. Наша іўеўская зямля асаблівая. У міры і салідарнасці жывуць на ёй людзі розных канфесій. Зусім нядаўна ў гэтай зале збіраліся накшалт 625-годдзя пасялення татар на Іўеўшчыне. А зараз святкум дваццаты каталіцкі Фестываль, які далучае да святога і духоўнага. Паказаць нам навакольны свет пад новым незвычайным вуглом змаглі ўдзельнікі фестывалю, якія ўкладалі свой артыстызм і душу ў выкананне кожнага музычнага твора. Вельмі падабаліся гледачам песні “ Narodzil sie Jezus Chrystus”( Аляксандра Сокал з парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша – Лаздуны), “Калядніца” ( ансамбль “Бэтлеемскія зорачкі” парафіі Перамянення Пана – Юрацішкі), “Mario? Czy ty wiesz” (Марюс Ашмантас з парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Трабы), “Свята Раства” (Ганна Шчоцкая з парафіі св Апосталаў Пятра і Паўла - Іўе), “Gore Gwiazda Jezusowi» (дуэт Мусік Патрыцыя і Мусік Дамініка з парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша – Лаздуны) “Звон звініць” (Мацвей Гушча з парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла – Іўе), “Як прыбеглі пастухі ў Бэтлеем” (ансамбль “Пасланнікі Анёлаў” з парафіі Перамянення Пана – Юрацішкі, в. Эйгерды) “Зорачка Маленька” (Валерыя Нехвядовіч з парафіі свю. Апосталаў Пятра і Паўла – Іўе), “Паглядзі на неба край” (Таццяна Івуць з параіі св. Казіміра Каралевіча – Ліпнішкі), “Lulaj Go Matko, Lulaj” (трыа Патрыцыя, Дамініка, Паліна Мусік з парафіі св. Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша – Лаздуны).  Удзельнікі фестывалю распавядалі пасля , что ім здавалася, быццам іх унутраны свет станавіўся сілай сувязі з іншымі міліардамі людзей на планеце, прымушаў адчуваць сябе часткай цэлага. Сапраўды гэта цуд. “Рождественское чудо” – песню з такой назвай спявала салістка Ганна Курыловіч з парафіі Перамянення Пана – Юрацішкі. “Хрыстос нарадзіўся” – гэта есць вялікі цуд. Так называлася песня салісткі Кацярыны Станчык з парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла – Іўе. Спевы давалі правільныя вібрацыі, а наш жыццёвы тонус падымалі танцы. Напрыклад, танец “Каляда” (танцавальны калектыў “Харошанькія” Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў).  Трэба жыць такой праўдай, каб ганарыцца ёю. Кожнаму слухачу хацелася быць хоць крышачку лепшым, калі гучалі песні “Nie bylo miejsca dla Ciebie” (Ульяна Бутрым з парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша- Лаздуны), “Здравствуй, Иисус Христос” (Паліна Зінкевіч з парафіі св. Мікалая – Геранены), “Messiah” (Антаніна Якавец з парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла – Іўе), Skrzypi woz (ансамбль “Спевакі Анёлкі” з парафіі Сымрона і Юды Тадэвуша), «Ціхая ноч» (Анастасія Гуранкова з парафіі св. Апосталаў Пятра и Паўла - Іўе). Моцнае ўзвышанае пачуццё спагады паднімалася ў душы, павольна паказваючы шлях да спагады і духоўным ведам, унутранае ўсведамленне правільнага маральнага шляху і неабходнасці прытрымлівацца яго. Хацелася слухаць бясконца такія песні, як “Wigilijne zyczenia” ( Уладыслаў Завадскі з парафіі св. Апосталаў Пятра и Паўла - Іўе), “Ночка ціхая зарыста” (дуэт Наталля Бутурля, Вольга Масейка з парафіі Святых Апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша – Лаздуны), “Noel” (Сняжана Бутурля з парафіі св. Апосталаў Пятра и Паўла), «С Рождеством» (трыа Дзмітрый Некрасаў, Ганна Савіцкая , Ганна Пякша з парафіі Святога Казіміра Каралевіча – Ліпнішкі), “Калядны верш” (Антон Шукаў з парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла –Іўе), “Цуд раства” (ансамбль “Oremus” з парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла –Іўе). Апошняй светлай нотай гучаў хор Canticum Sacrum з парафіі св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі з песнямі “Добры вечор тому”, “Як прыбеглі пастухі ў Бэтлеем”. А фінальная песня абяцала вяртанне фестывалю ў наступным годзе. Фестываль - падзея вялікай каштоўнасці, вялікая рэлігійная і культурная падзея і падзея вялікіх пабед. Ксендз Павел адзначыў: "Хай Бог аддзячыць і узнагародзіць тых, хто прымаў удзел і наогул меў дачыненне да свята".  Узнагароды, падзяку, падарункі атрымалі ўсе артысты у самых розных намінацыях, а таксама загадчык сектарам культуры Іўеўскага райвыканкама С.В. Кішкель, настаўнікі Іўеўскай дзіцячай школы мастацтвай разам з дырэктарам І.М. Шукавай, іншых музычных школ раёна, работнікі Іўеўскага цэнтра культуры і мастацтваў з кіраўніком С.А. Ракець, сястра Жанна Бурынская і наогул усе сёстры парафій, арганісткі, ксяндзы парафій, тэхнічны і сцэнічны персанал, удзельнікі хору і сцэнкі, павары фестывальнага кафэ, бацькі удзельнікаў. Ірына Халява.  Фота Станіслава Зянкевіча Больше фото