05.08.2026
У Бакштах адбыўся фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”
Для жыхароў і гасцей вёскі Бакшты гэтая субота стала вельмі
ажыўленай. Ужо дзевяты год фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі
каларыт”сабірае ўсіх прыхільнікаў народнай творчасці, каб ушанаваць нашу
агульную спадчыну.
“Бакштаўскі каларыт” – гэта любоў да простай вясковай хаты, паху
свежага хлеба і палявых траў. Гэта памяць продкаў, якую мы беражліва
захоўваем у сэрцы. Яна жыве ў рытмах скрыпкі і гармоніка, у сакавітых
народных песнях і ў цеплыні рук, якія ствараюць прыгажосць.
Пачалося мерыпрыемства з традыцыйнага конкурса вясковых танцаў
“Танцуем па-даўнейшаму”. Ён праводзіўся ў 2 этапы і ў дзвюх узроставых
катэгорыях: у першым пары дэманстравалі асабістае танцавальнае
майстэрства, у другім — удзельнікі праводзілі майстар-класс па вясковых
танцах для гледачоў.
Канкурсанты дэманстравалі сваё мастэрства ў танцах: “На рэчаньку”, “Падыспань”, “Лысы”, “Лабачоўскі вальс”, “Полька”.
Па выніках конкурсу, сярод дзіцячай ўзроставай катэгорыі 3 месца
прысуджана Кацярыне Навуменка і Яне Аўдзевіч (в. Бакшты), 2 месца —
Паліне Касперовіч і Яўгеніі Кузміч (в. Бакшты), 1 месца — Дыяне Дзядуль і
Савелію Бука (аг. Лаздуны 1).
У дарослай узроставай катэгорыі 3 месца дасталося Алене і Жанне
Каваленка (в. Бакшты), 2 месца — Генадзю Рынгелю і Сняжане Дабейка (аг.
Дайліды), перамогу атрымалі Анатоль Пекша і Валерыя Владава (г. Іўе).
Акрамя самабытных танцаў, у гасцей фэстывалю была магчымасць наведаць
выстаўку-дэгустацыю страў з таркаванай бульбы і ўволю паспрабаваць
найсмачнейшых бульбяных страў і паглядзіць выстаўку прадметаў народнага
побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
А здіўлялі гасцей сваімі талентамі калектывы аматараскай творчасці Іўеўскага раена.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Кірыл Маціфейчік. Фота аўтара.