Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.03.2023

Творчая сустрэча “Вясёлкавы колер таленту”

У Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” – сустрэча з дынастыяй рукадзельніц пад назвай “Вясёлкавы колер таленту”. Напярэдадні сустрэчы на абанеменце бібліятэкі была разгорнута цудоўная выстава работ нашых таленавітых майстрыц: Наталлі Канстанцінаўны Буцько і яе дачкі Паліны, Святланы Канстанцінаўны Янкоўскай, а таксама іх матулі Казіміры Станіславаўны Страшкевіч. Усе гэтыя жанчыны – людзі творчыя, зачараваныя сваім краем, прыгажосцю свету, сонцам за акном, блакітам нябёс. А ўсю ўбачаную прыгажосць яны паўтараюць у сваіх вырабах. Колькі радасці і задавальнення дораць яны іншым, даючы магчымасць любавацца арыгінальнымі непаўторнымі тварэннямі. Усе працы без выключэння здзівілі сваёй прыгажосцю і тэхнікай выканання: пэчворк, саломапляценне, вышыўка, ткацтва, вязанне кручком, фларыстыка і іншыя. Колькі цудоўных твораў дэкаратыўна-прыкладной творчасці тут можна было ўбачыць! Кожны  ̶  маленькі шэдэўр, створаны з дапамогай палёту фантазіі, умелых рук і тэхнічных здольнасцяў. Падчас сустрэчы жанчыны расказалі пра сябе, падзяліліся сакрэтамі свайго майстэрства і расказалі аб тым, што іх натхняе на стварэнне такой прыгажосці, у якой тэхніцы ім больш за ўсё падабаецца тварыць і адказалі на шматлікія пытанні прысутных. Сустрэча атрымалася вельмі цікавая, сардэчная і пазнавальная.