Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.07.2021

Цана мірнага неба. Іўеўшчына адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх акупантаў

Даты 7 і 8 ліпеня назаўсёды ў памяці іўяўчан. Гэтымі днямі Іўеўшчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З тае пары прайшло 77 гадоў, мы жывём у мірнай суверэннай Беларусі і гэта, дзякуючы заслугам пакаленню-вызваліцеляў, пакаленню пераможцаў. Вярнуўшыся з крывавых палёў вайны, нашы дзяды і прадзеды адраджалі гарады і вёскі, будавалі для сваіх дзяцей і ўнукаў мірнае жыццё.  Заўсёды ў памяць аб тых, хто вызваліў нашу зямлю ад ворага, на гарадскіх могілках ля помніка воінам, якія загінулі на іўеўскай зямлі, праходзіць мітынг памяці. Удзел у сённяшнім мерпрапрыемстве прымалі прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, члены працоўных калектываў, моладзь.  Да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец, які ў сваім выступленні адзначыў, што Дзень вызвалення Іўеўшчыны ад нямецка-фашысцікх захопнікаў – гэта даніна памяці аб мужнасці і гераізме нашых продкаў, якія ваявалі не проста за Перамогу, яны ваявалі за будучы свет, у якім цяпер жывём мы, за жыццё.  – Мы павінны гэта шанаваць і захоўваць памяць аб тым, якой цаной нам дасталося мірнае неба над галавой, – сказаў кіраўнік раёна. – Перадаючы гэтыя горкія ўспаміны сваім дзецям, мы будуем свет без вайны ў будучыні. Наша сіла і моц – у адзінстве!  Аб тым, якой цаной беларусам дастаўся мір і незалежнасць, гаварыў на мітынгу член Савета Рэспублікі, дырэктар Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Ігар Мікалаевіч Гедзіч.  – Краіны калектыўнага захаду ўмешваюцца ў справы Беларусі, выкарыстоўваючы эканамічнае і палітычнае даўленне, – сказаў сенатар. – Нам маюць намер навязаць свае каштоўнасці, у прыватнасці, абясцэніць уклад савецкага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Аднак гэтыя спробы абярнуцца нічым. Таму што мы, як ні адна нацыя, разумеем каштоўнасць міру і суверэнітэту.  Невялікі экскурс у тыя страшныя і цяжкія гады ваеннага ліхалецця зрабіў старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Іван Станіслававіч Жыдзель. Ён падкрэсліў, што задача старэйшага пакалення беларусаў – перадаць нашчадкам памяць аб бясцэнным подзвігу нашых суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.  Ад імя моладзі выступіла першы сакратар ГА “БРСМ” Арына Барадынкіна, якая запэўніла, што маладыя людзі ганарова  і годна пранясуць сцяг Пераможцаў у мірную будучыню.  … Хвіліна маўчання ў памяць аб салдатах і партызанах, заўчасна пайшоўшых з жыцця старых і дзецях. Да братскай магілы ўскладзены вянкі і кветкі, запалены свечкі…  Мы павінны памятаць! Гэта нават не абмяркоўваецца! Ці можна дараваць гітлераўскім нацыстам па-зверску абарваныя жыцці сотняў тысяч закатаваных ахвяр канцлагераў, дзяцей, старых? Хіба мы можам сцерці з памяці беларускія вёскі, спаленыя дашчэнту і сцёртыя з твару зямлі, ці разбураныя гарады? Савецкі салдат не шукаў славы, ён проста абараняў сваю сям'ю, свой дом, вуліцу, сваю Радзіму…   І. БУТУРЛЯ.  С. ЗЯНКЕВІЧ (фота). ivyenews.by