Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
18.06.2021

Тэматычная этнапраграма «Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць»

У сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг.Геранены для дзяцей праведзена тэматычная этнапраграма «Саломапляценне: крокамі мінулага ў сучаснасць». На мерапрыемстве адбылася персанальная выстаўка-кiрмаш Пуйдак Ганны Iванаўны “Краса зямлi маей”. Выстаўка вельмi дзiўная па прыгажосцi, на ей прадстаўлены работы з прыроднага матэрыялу (фларыстыка). Кожная праца майстра – маляўнічы шэдэўр, створаны пры дапамозе палету фантазii i творчых здольнасцяў, мастацкага густу i ўмення майстра. Ганна Іванаўна правяла вельмi цiкавы майстар-клас “Кветка”. Далей тэматычная этна-праграма прадоўжылася ў музейным пакоі, дзе юныя наведвальнікі дакладней пазнаеміліся з рамяством саломапляцення і іншымі рэгіянальнымі рамествамі.