Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.06.2024

Свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”

Сенажаць з’яўляецца  важным этапам жыцця вёскі. “ Каса любіць брусок і сала кусок”, - кажа беларуская народная прыказка.  Выконваючы традыцыі продкаў, усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 15 чэрвеня 2024 года ў 16:00 гадзін у аграгарадок Ліпнішкі на  свята “Ліпнішкаўскія сенакосы”.           У праграме : -раённы конкурс па ручному сенакашэнню “Касец - 2024”;  -канцэрт народнага ансабля песні “Юрацішкаўскі кірмаш” аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы г.п.Юрацішкі; -сюжэтна-гульнёвая праграма “На сенакосным падворку”; -эстрадны канцэрт салістаў  ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”; -дансінг-шоў праграма “Танцы на пракосе”         Упершыню выступіць вакальны ансамбль “Петревичский батальон” дзяржаўнай установы культуры “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.          На працягу свята працуюць: майстэрня “Касца-удальца”; падворак “Сялянскія  прысмакі”; майстар-клас  па вырабу лялькі “Траўніца”; гандлёвыя палаткі; дзіцячыя атракцыёны; выстаўкі-продажу вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.        Госці маюць магчымасць частавацца прысмакамі беларускай кухні і наведаць пляцоўку   “Прэзентацыя – дэгустацыя дранікаў” - элемента “Стравы з таркаванай бульбы” нададзенаму статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці.                                                                                                          Аргкамітэт