Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.02.2024

Сям’я – аснова патрыятычнага выхавання асобы

Адным з найбольш эфектыўных напрамкаў выхавання любові да Радзімы з’яўляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне ў сям’і – гэта аснова фарміравання грамадзяніна.  Сёлета з лютага па май ў рамках Года якасці на базе аддзелаў і сектараў ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” праходзіць раённы конкурс на лепшае мерапрыемства па фарміраванню культуры сямейнага дасуга “Сям’я – аснова патрыятычнага выхавання асобы”. У рамках конкурсу адбудуцца мерапрыемствы, накіраваныя на умацаванне сувязей паміж пакаленнямі, ўмацаванне ідэй патрыятызму ў сем’ях, цікавасці бацькоў і дзяцей да патрыятычнай тэматыкі, стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сем’яў ў напрамку патрыятычнага выхавання. Раённы конкурс распачаў сектар культурна-масавай і асветнай работы аг.Дайліды. Установай праведзена свята бліноў “Запрашаем на бліны". Свята атрымалася на славу! Дзеці і дарослыя даведаліся нямала цікавага пра смачную і любімую традыцыйную беларускую страву – бліны. Члены сем'яў з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарынах, конкурсах, гульнях, спартыўных, музычных забаўках. Вясёлае сямейнае свята скончылася пачастункам блінамі.