11.02.2020
Серыя “Вяртаем забытыя імёны”
Іўеўская дзіцячая бібліятэка (да Года малой радзімы) сумесна з мясцовым краязнаўцам, настаўнікам гісторыі Алегам Ігліцкім, распрацавала серыю інфармацыйных бюлютэней “Вяртаем забытыя імены”. У пачатку лютага ў дзіцячай бібліятэцы выдадзены тры работы “Чалавек-легенда Аляксандр Сільвашка”, “Якаў Жынко – генерал з вялікім сэрцам”, “Графы Умястоўскія – лёсы ў гісторыі”. Матэрыялы гэтых выданняў багата аздоблены арыгінальнымі фотаздымкамі, дакументамі, успамінамі.
Гэта праўдзівыя гісторыі з жыцця легендарных асоб, якія пакінул значны ўклад у гісторыі Іўеўшчыны.
Аляксандр Сільвашка ўдзельнік Другой сусветнай вайны – адзін з тых воінаў-вызваліцеляў, які першы працягнуў руку амерыканскаму афіцэру Уільяму Робертсану на лініі сустрэчы саюзнікаў. У пасляваенны час з 1958 года па 1962 год працаваў на Іўеўшчыне.
Генерал Якаў Жынко – адзін з удзельнікаў кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, уражэнец вёскі Морына.
Графы Умястоўскія – уладальнікі маёнтка Жамыслаўль, якія на працягу свайго жыцця займаліся прадпрымальніцкай, культурна-асветніцкай і мецэнацкай дзейнасцю ў ХIХ – першай палове ХХ стст.
Матэрыялы гэтых выданняў будуць карысны ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Іўеўшчыны. Выданні ў поўным аб’ёме можна набыць у Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы.