21.02.2025
Рэспубліканская дыктоўка
З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі дзяржаўных устаноў культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” і “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскай дыктоўкі.
Падтрымка і захаванне роднай мовы з’яўляецца важным элементам культурнай спадчыны і ідэнтычнасці беларускага народа. Удзел у падобных акцыях і мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, спрыяе ўмацаванню любві да роднай мовы, разуменню яе важнасці і ролі ў грамадстве.