Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.04.2022

ПРАЕКТ “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь!” Эка-факт “Адчыні таямніцы роднага краю”

Беларусь – цікавы і непаўторны край. Нямала тут цудоўных куткоў, якія пакідаюць незабыўны след у памяці кожнага, хто тут жыве або наведвае яго ў якасці госця.  Удзельнікі праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” (вучні 5 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы) сабраліся на чарговы ўрок “малявання” “Адчыніць таямніцы роднага краю” ў Іўеўскую раённую бібліятэку. На працягу года з дапамогай палітры фарбаў бібліятэкары з вучнямі ствараюць каляровы вобраз нашай Радзімы. На гэты раз размова ішла пра зялёны колер. Зялёны колер “паведаміў” нам пра некаторыя эка-факты з жывёльнага і расліннага свету Беларусі. Пасля прысутныя пазнаёміліся з двумя цікавымі кнігамі: “Чырвоная кніга Беларусі” і “Чорная кніга Беларусі”. Прырода Беларусі ўнікальная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У рэспубліцы створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі, з якімі прысутныя таксама пазнаёміліся ў межах мерапрыемства. Напрыканцы мерапрыемства дзеці на “бярозавых” лісточках напісалі свае самыя шчырыя пажаданні краіне і прымацавалі іх да імпрэзаванага дрэва.