Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
24.05.2021

Перад дамамі сэрца мужчыны калені схілюць… У Жамыслаўлі ля палаца графа Умятоўскага гудзе і плыве “Шляхецкі фэст”

У Жамыслаўлі ля палаца графа Умятоўскага гудзе і плыве “Шляхецкі фэст” – адно з найбольш папулярных брэндавых свят работнікаў культуры раёна. …Гукі музыкі данесліся нібы менавіта з балю 18-19 стагоддзя. І, здавалася, вось-вось завіхураць у мазурцы ці павольна паплывуць у менуэце, або ганарова ўскінуць голавы ў паланэзе чароўныя пані і шляхетныя кавалеры…  Прынамсі, і тыя, і другія прысутнічаюць на фэсце. Разышліся ў віхуры эпох найбольш вядомыя і значныя асобы нашай зямлі. Аднак быццам машына часу вырашыла сабраць іх разам. І вось ужо вітаюць графскую чату (Яніну і Уладзіслава Умястоўскіх) жонка Вялікага князя Гедыміна княгіня Ева; жонка ваяводы Гаштольда, будучая каралева Польшчы Барбара з княжацкага роду Радзівілаў, Трабус, заставальнік мястэчка Трабы, Юрату - гістарычны брэнд з легенды аб Юрацішках, а таксама сам хан Тутанхамыш, што папрасіў палітычнай схованкі разам са сваімі людзьмі ў Вялікія Княстве Літоўскім. Прыйшлі і прыехалі і добрыя суседзі – яўрэі. З Лаздунаў прыслаў на свята пан Корвін-Мілеўскі цыганскі ансамбль. Вось сколькі гістарычных асоб з розных эпох прысутнічаюць на свяце, жадаюць адчуць водары і гукі балю. А таксама мноства прыгожых, чароўных, нібы з летуценных сноў, пані і паненак…Яны запоўнілі ўсё наўкол сваімі непаўторнымі бальнымі сукенкамі, гарэзлівымі капялюшыкамі, усмешкамі і згодай пазіраваць нават на сучасныя мабільнікі…  Танцавальная кампазіцыя “Квітней і красуй бацькоўскі край” была прысвечана Году народнага адзінства. Таму што сённяшняя гісторыя Жамыслаўля, тутэйшага рэгіёну – чарговы віток кола гісторыі.  Гасцей і ўдзельнікаў свята віталі: гаспадыня рэгіёну, старшыня Суботніцкага сельскага выканаўчага камітэта Валянціна Станіславаўна Філон, святар касцела Святога Уладзіслава ў Суботніках ксендз Аляксандр Лебядзінскі.  Літаратурна-тэатралізаваная імпрэза, прысвечаная графскаму роду Умястоўскіх прагучала на фоне старадаўняй музыкі.  У такія хвіліны і сапраўды вельмі тонка разумееш, што Радзіма даецца на ўсё жыццё. Яна адзіная і для простага чалавека, і для яснавяльможнага пана, графа, які аддаваў гэтаму кутку зямлі свае фізічныя, разумовыя і душэўныя сілы Акрамя ўсяго сказанага, нашы культработнікі аддаюць нашым вёскам і пасёлкам, ушанаванню іх слынных уражэнцаў, жыхароў свой плён, свой талент, сваё жаданне захаваць, памножыць, не згубіць падзеі, факты, лёсы… В. ГУЛІДАВА.  Фота С. ЗЯНКЕВІЧА. IК