Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21.11.2025

Па рабоце майстра знаць

З нагоды народнага свята Кузьмы і Дзям’яна, якіх у народзе лічаць заступнікамі і апекунамі кавалёў, супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі запрасілі вучняў 4 класа гімназіі №1 у этнаграфічную вандроўку “Па рабоце майстра знаць”.  Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра адно з важнейшых беларускіх рамёстваў – кавальства, пазнаёміліся з разнастайнымі каванымі прыладамі працы, папоўнілі свой слоўнікавы запас. Юныя вандроўнікі актыўна выконвалі прапанаваныя заданні і не толькі замацавалі атрыманыя веды, але і патрымалі кавальскія інструменты ў руках, і паспрабавалі імі карыстацца. Самым цікавым для дзяцей стаў конкурс “Перадай падкову”, у ходзе якога яны перадавалі падкову, а таму, хто выходзіў з гульні, даводзілася танцаваць “Лявоніху”. Этнаграфічнае падарожжа суправаджалася паказам прэзентацыі па тэме мерапрыемства. Асаблівую атмасферу старадаўняга побыту стваралі народныя песні і вершы. Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным.