27.02.2024
Па краіне роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта вельмі значнае свята для кожнай нацыі, кожнага народа, бо родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа.
Гэтаму святу была прысвечана гульня-падарожжа “Па краіне роднай мовы”, якую правяла супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі для навучэнцаў малодшых класаў мясцовай школы.
Падчас падарожжа дзеці наведалі розныя прыпынкі, дзе іх чакалі розныя заданні і гульні: “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Перакладчыкі”, “Шарады”, “Словазнаўцы” і іншыя. Удзельнікі актыўна перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, паспяхова адгадвалi загадкi, тлумачылi значэнне слоў, злучалi часткi прыказак i прымавак, разгадвалi шарады.
Мерапрыемства прайшло весела і насычана.