Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.12.2021

“Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”

 9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, зорка беларускай паэзіі. 130-годдзю з дня нараджэння пісьменніка было прысвечана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы – літаратурна-музычны салон пад назвай “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Удзел у мерапрыемстве прымаў таксама старшыня Іўеўскай раённай ветэранскай арганізацыі Іван Станіслававіч Жыдзель. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці М. Багдановіча, з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы”. Падчас сустрэчы вялася размова аб тым, што Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай і сусветнай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. З замілаваннем госці слухалі і самі чыталі вядомыя ўсім нам з дзяцінства вершы М. Багдановіча, якія зачароўваюць сваёй напеўнасцю і мілагучнасцю, шчырымі і хвалюючымі пачуццямі. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшлі дзіўныя мелодыі песень на вершы М. Багдановіча. Прысутныя слухалі ў запісу і спявалі такія цудоўныя песні, як: “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Па-над белым пухам вішняў” і і іншыя.