Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
07.12.2021

Не згасне зорка беларускай зямлі

 9 снежня 2021 г. спаўняецца 130 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Да гэтай даты супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі Грышукевіч Ж.І. сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Юрацішкоўскай СШ Сілюк Н.У. правялі музычна-паэтычную гасцёўню “Не згасне зорка беларускай зямлі”. Актыўны ўдзел у рабоце гасцёўні прынялі вучні 10 класа. Сушынская Юля падрыхтавала інфармацыйнае паведамленне пра дзіцячыя гады Максіма Багдановіча, пра юнацкія гады і вучобу расказала Бальцэвіч Ганна, з творчым шляхам пісьменніка пазнаёміла прысутных Жыжыч Аляксандра. Паведамленні атрымаліся вельмі цікавымі і пазнавальнымі. Знаёмства з жыццём і творчасцю М. Багдановіча суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі. Творча падышла да мерапрыемства Лежневіч Ангеліна. Яна падрыхтавала цікавую гульню па творчасці паэта і цудоўна яе аформіла. Бібліятэкар парэкамендавала вучням да чытання творы пісьменніка і кнігі пра яго жыццёвы і творчы лёс, прадстаўленыя на выставе “Цвяток радзімы васілька”. На працягу мепрапрыемства гучалі вершы і песні на словы М. Багдановіча: “Завіруха”, “Зорка Венера”, “Ноч”, “Слуцкія ткачыхі”, “Лявоніха”, “Зімой”, “На чужыне” і іншыя, якія стваралі атмасферу тонкага псіхалагізму і задушэўнай лірычнасці. Напрыканцы імпрэзы бібліятэкар прапанавала вучням прыняць удзел у літаратурна-пазнавальнай віктарыне, прысвечанай М. Багдановічу. Варта адзначыць, што дзеці добрасумленна папрацавалі і адказы былі правільныя і поўныя.