Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.10.2021

На ўрачыстым прыёме ў старшыні Іўеўскага райвыканкама

Па добрай традыцыі 14 кастрычніка на Іўеўшчыне ўшаноўвалі жанчын-маці ў старшыні раённага выканаўчага камітэта. На гэты раз удзельнікамі мерапрыемства сталі дзесяць жанчын, якія з годнасцю нясуць высокае званне Маці. І. М. Генец цёпла і шчыра павіншаваў мам са святам і пажадаў ім шчасця, выгоды і дастатку ў сем'ях, падзякі ад дзяцей за любоў, пяшчоту, клопат і бязмежнае цярпенне. Віншавалі мам з цудоўным святам ад імя раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” старшыня К. М. Трафімчык,  настаяцель храма святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага протаіерэй  Вячаслаў Пашкевіч, вікарый касцёла святых Пятра і Паўла ксёндз Дзяніс. Шчырыя ўсмешкі асвятлялі твары жанчын, калі гучалі музычныя нумары ў выкананні самых юных удзельнікаў канцэртнай праграмы і прафесійных выканаўцаў з Іўеўскай дзіцячай школы мастацтва. Яскравым акордам мерапрыемства стала ўручэнне кветак і падарункаў ад імя раённага выканаўчага камітэта.