Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
15.05.2024

Мой сцяг, зямлі маёй краса і слава! Іўеўшчына адзначае дзень дзяржаўных сімвалаў

У Дзень Дзяржаўных сцяга, герба, гімна Рэспублікі Беларусь на плошчы ля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося ўрачыстае мерапрыемства, у рамках якога прайшла акцыя “Свяшчэнныя сімвалы дзяржавы”. У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Пад гукі дзяржаўнага гімна права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было прадстаўленаначальніку аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Іўеўскага райвыканкама Аляксандру Лапата, кіраўніку аддзялення "Лялюкі" СУП “Лаздуны-Агра” Наталлі Басько, навучэнцу 10 класа Лелюкінскай СШ ,пераможцы абласных навукова-практычных канферэнцый «Край Гарадзенскі», «Крыштальная Альфа», «Гісторыя роднага краю»,стэпендыяту абласнога аддзялення “Белорусскі фонд міра”, удастоенага прэміі Аляскандра Дубко Аляксандру Іваноўскаму, навучэнцы 11 класа Юрацішкаўскай СШ ,пераможцы ХХVI абласнога фестывалю-конкурсу "Таленты Прынямоння - 2024", пераможцы ў ХХII Каложскіх адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытаннях “Праваслаўе і айчынная культура: страты і набыцці мінуўшчыны, вобраз будучыні”; пераможцы рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны" беларуска-расійскага праекта "Цягнік памяці" Анастасіі Джураевай. -Герб, флаг, гімн нашай краіны – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць наш нацыянальны дух і наш гонар. У кожным элеменце дзяржаўнай сімволікі закладзены глыбокі змест, які адлюстроўвае лепшыя якасці і рысы нацыянальнага характару беларусаў, – сказаў старшыня райвыканкама Ігар Генец. – Чырвоны колер на нашым сцягу – колер сцягаў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, зялёны колер – колер лясоў і палёў, сімвал надзеі і адраджэння. Белы колер арнамента адлюстроўвае нашу духоўную чысціню. Намаляваны на гербе вянок з залатых калоссяў увасабляе лепшыя якасці беларускага народа – працалюбства, імкненне да свабоды і патрыятызму. Гімн – адзін з лепшых сродкаў па выхаванні павагі да нашай краіны. Яго тэкст адлюстроўвае гісторыю рэспублікі, адносіны грамадзян да Айчыны і дзяржаўнага ладу, выказвае і выхоўвае патрыятычныя пачуцці нашага грамадзяніна. Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў – гэта праяўленне сапраўднага патрыятызма, датычнасці да лёсу роднай Беларусі. Няхай гэта свята яшчэ мацней увасобіць усе нашы мары і імкненні, умацуе наша высокае пачуццё асабістай адказнасці за свабоду і незалежнасць нашай краіны.  Кіраўнік раённай улады пажадаў мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця дабрабыту і росквіту. У гэты святочны дзень юныя піянеры папоўнілі шэрагі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Але спачатку адбылася ўрачыстая цырымонія развітання з піянерскім гальштукам. Падчас яе старшыня Іўеўскага раённага Савета БРПА Вераніка Кучынская пажадала, каб гэты рытуал яшчэ больш згуртаваў моладзь, падкрэсліла высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю квітнеючую Беларусь. Членскія білеты і значкі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" уручыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віталь Ракавец, які ў сваім звароце да ўдзельнікаў свята адзначыў, што Дзень дзяржаўных герба, сцяга і гімна – свята сапраўдных патрыётаў, якія ганарацца сваёй краінай, абараняюць яе, робяць усё, каб яна станавілася яшчэ лепшай. Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас ў самыя важныя хвіліны ў лёсе Айчыны – ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. Герб, гімн і сцяг збліжаюць людзей і прабуджаюць у іх любоў да Радзімы, сказаў дэпутат. Парламентарый выказаў упэўненасць, што усе гэтыя якасці дапамогуць нам не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прыўмножыць дасягненнні нашай краіны. Затым піянеры, члены БРСМ, прадстаўнікі Моладзевага парламента пры Іўеўскім раённым Савеце дэпутатаў, Савета працоўнай моладзі пры райвыканкаме прынеслі клятвы вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Да іўяўчан звярнулася старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Анажаліка Цысар. Яна павінашавала усіх прысутных са святам дзяржаўных сімвалаў. – Сцяг, герб, гімн – увасабленне міжнародных, спартыўных, навуковых дасягненняў нашай роднай Беларусі. І нагад нам аб асабістай адказнасці за росквіт краіны, – падкрэсліла Анажаліка Барысаўна. За актыўны ўдзел і крэатыўны падыход у флэшмобе рэдакцыі газеты "Іўеўскі край", прысвечаным Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь "Сімвалы любімай краіны" Анжаліка Цысар ўзнагародзіла падарункам “Белай Русі” і рэдакцыі газеты калектыў Ліпнішкаўская сярэдняй школы. Ірына Бутурля. Станіслаў Зянкевіч (фота).