Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
26.02.2026

Міжраённы семінар-практыкум па саломапляценні "Мастацкія практыкі саломапляцення на Іўеўшчыне. З вопыту работы грамадскага кансультатыўна-практычнага цэнтру па стажыроўцы майстроў саломапляцення" з удзелам Карэліцкага, Воранаўскага і Навагрудскага раёнаў

 У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся міжраённы семінар-практыкум па саломапляценні "Мастацкія практыкі саломапляцення на Іўеўшчыне. З вопыту работы грамадскага кансультатыўна-практычнага цэнтру па стажыроўцы майстроў саломапляцення" з удзелам Карэліцкага, Воранаўскага і Навагрудскага раёнаў. На семінары прысутнічала вядучы метадыст па арганізацыі выставак, конкурсаў, фестываляў ДУК "Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці" Барысевіч Яніна Анатольеўна. З прывітальным словам выступіла загадчык сектара культуры Іўеўскага райвыканкама Кішкель Святлана Вацлаваўна. Удзельнікі семінара-практыкума з задавальненнем абменяліся вопытам работы, правялі майстар-класы па саломапляценні і атрымалі саламяныя сувеніры на памяць.