Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.03.2021

Літаратурныя online-чытанні “Майстэрства К. Крапівы – байкапісца”: да 125-годдзя з дня нараджэння пісьменніка

Я ў мастацкім агародзе Толькі марная трава. А якая? Смех, дый годзе: Я – пякучка-крапіва. К.Крапіва Кандрат Кандратавіч Атраховіч невыпадкова ўзяў сабе такi псеўданiм – Крапiва. Яго сатырычныя творы “прыпякалі” лайдакоў, ілгуноў, бюракратаў, кар’ерыстаў, высмейвалі адмоўныя рысы чалавечага характару. Асабліва вялiкага майстэрства дасягнуў Кандрат Крапiва ў жанры байкi. Прайшло ўжо шмат гадоў з таго часу, калi пiсалiся яго байкi, аднак актуальнасць iх не знiкла i сёння. Да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы ў бібліятэцы-філіяле аг. Лаздуны I была аформлена кніжная выстава “Тварэц нацыянальнай байкі” і прайшлі online-чытанні “Майстэрства К. Крапівы – байкапісца”. Мерапрыемствы ладзіліся ў рамках праекта “Беларускі чацвер” з мэтай знаёмства карыстальнікаў з байкамі беларускага паэта. Спасылкі на online-чытанні:  https://youtu.be/IAOJ9ZYrNjc    https://youtu.be/Bb8c1dtyQ78    https://youtu.be/IErDD9jOq0I