Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
14.06.2022

Літаратурнае падарожжа “Касмічнае падарожжа з Раісай Баравіковай”.

У межах праекта “Лета і кніга” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося літаратурнае падарожжа “Касмічнае падарожжа з Раісай Баравіковай”. Прыгодніцкія казкі вядомай беларускай пісьменніцы даўно палюбіліся юным чытачам. Раіса Баравікова малюе незвычайныя персанажы, апавядае пра дзівосныя планеты і жыццё на іх. Сюжэту твора надаецца займальнасць, прыгодніцкі характар. Пісьменніца даносіць да чытача думку пра неабходнасць прыгожага, мудрага ўладкавання жыцця на планеце Зямля і ў Сусвеце, пра тое, як важна цаніць і берагчы ўсё непаўторнае, цудоўнае, унікальнае, не забываць пра дабрыню, чуласць і спагаду да іншых.   Разам з героямі Раісы Баравіковай удзельнікі апынуліся на далёкіх планетах, сустракалі там невядомых істот, сталі сведкамі незвычайных падзей і цудаў. Дзеці з вялікім захапленнем і цікавасцю здзейснілі падарожжа ў дзівосны і таемны свет далёкіх планет цудоўнай пісьменніцы.