Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.06.2024

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Вялікі сын Беларусі”

Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Быкава ў Іўеўскай раённай бібліятэцы праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Вялікі сын Беларусі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі аздараўленчага лагера “Галактыка” гімназіі №1 горада Іўе. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з біяграфіяй пісьменніка, расказала пра асноўныя тэмы творчасці і пра гісторыю напісання аповесцей “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Знак бяды” і іншых твораў. Прысутныя з цікавасцю паглядзелі дакументальны фільм “Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі”. Падчас сустрэчы гучалі песні на ваенную тэматыку і вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя В.Быкаву. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Я перад вамі з памяццю сваёй…”, на якой былі прадстаўлены творы пісьменніка-юбіляра і літаратура аб яго жыццёвым і творчым шляху. Бібліятэкар зрабіла бібліяграфічны агляд экспанаваных на выставе выданняў