Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
22.06.2026

Ліпнішкаўскія сенакосы

20 чэрвеня 2026г. у аграгарадку Ліпнішкі адбылося самае яркае і каларытнае свята  “Ліпнішкаўскія сенакосы”. Свята, якое дыхае духмянымі травамі, свежымі пракосамі, халодным квасам і сонечным настроем. — Чэрвень — час актыўнага сенакосу, — вітала гасцей і ўдзельнікаў старшыня Ліпнішкаўскага сельвыканкама Яніна Бузар.  — Уся краіна занята нарыхтоўкай сена. Сёння на лугах можна ўбачыць пераважна тэхніку. Але старэйшае пакаленне памятае часы, калі ўся вёска выходзіла на масавую касьбу: мужчыны касілі траву, а жанчыны з дзецьмі сушылі яе. Гэта было сапраўдным святам.       Дзевяць касцоў, у ліку якіх было дзве жанчыны, вырашылі паспрабаваць свае сілы ў ручным сенакашэнні, дзе кожны касец прадстаўляў спачатку сваю “Візітную картку”. Гэта было весела і займальна.        Галоўнае для ўдзельнікаў конкурсу – паказаць свае навыкі на лузе. Ім трэба было скасіць траву на плошчы каля соткі. Ацэньвалі не толькі хуткасць працы, але і яе якасць і вышыню пакосу.       Трэці этап спаборніцтваў пад назвай «Абед на траве» быў самым прыемным. Сала, каўбаса, кумпяк, дранікі і бліны, агуркі з мёдам – выбраць пераможцу было вельмі складана. У выніку кожны ўдзельнік атрымаў свой заслужаны тытул.     У намінацыі “Лепшы абед на траве” перамог Валерый Бойша з  КСУП “Трабы”.     У намінацыі “Лепшая візітная картка” узнагароджана Святлана Мядзейка з СУП“Лаздуны Агро”.      Рычард Буяк з СУП“Лаздуны Агро” стаў лепшым у намінацыі “Самы ўмелы касец”. А Дзмітрый  Банель з КСУП “Суботнікі” заваяваў тытул “Самы малады касец”.      Бірута  Іваноўская з КСУП “Суботнікі” стала ўладальнікам тытула “Лепшы касец-жанчына”. Яна атрымала падарунак ад Іўеўскай раённай арганізацыі ГА «БСЖ» .       Генадзь Рынгель з Іўеўскага  сельсавета атрымаў узнагароду за самую лепшую групу падтрымкі.       Віктар Крэмень з Ліпнішкаўскага сельсавета атрымаў узнагароду у двух намінацыях “Лепшае афармленне касы” і “Лепшая лялька-абярэг Пакосніца”.       Іван Бутрым з Лелюкінскага сельсавета стаў таксама пераможцам у двух намінацыях “Самы хуткі касец” і  “Самы вопытны касец”.         Іван  Сушчынскі з Юрацішкаўскаўга  сельсавета стаў пераможцам раённага конкурсу по ручному сенакашэнню “Касец-2026”.      Святочны настрой стваралі народны ансамбль народнай песні “Даўніна” філіяла аг.Геранёны   і народны ансамбль песні “Юрацішкаўскі кірмаш” філіяла г.п.Юрацішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”. Творчыя калектывы з Навагрудскага і Ашмянскага раёнаў.