Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.07.2023

Купальскі карагод

Адным з найбольш яскравых, маляўнічых і паэтычных абрадаў у беларусаў было свята Купалле. Яно захавалася і да нашых дзён.        8 ліпеня 2023 года ў 20:00 гадзін сектар культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лелюкі запрашае  ўсіх жыхароў і гасцей на свята “Купальскі карагод”, якое адбудзецца ў в.Мікалаева (пляцоўка ў цэнтры вёскі, каля ракі Нёман).                 У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртна-гульнёвая праграма калектываў аматарскай творчасці ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу”, купальскія варожбы, забавы і купальская дыскатэка.       На свяце працуюць: выстаўка-конкурс купальскіх вянкоў; лекавых раслін; бязпройгрышная латарэя; аттракцыёны; танцавальная пляцоўка; гандлёвая палатка з попкорнам і салодкай ватай.        ожны жадаючы зможа сплесці вянок, вырабіць ляльку “Купаву”, прыняць удзел у гульнях, забавах, карагодах, паслухаць купальскія песні. Кульмінацыяй свята стане пошук папараць-кветкі, сімвала шчасця.                                                                                               Адпачнём разам!