Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
19.01.2026

Кожная пятніца – роднае, сваё

У філіяле аграгарадка Ліпнішкі ДУК “Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу” у рамках агульнанацыянальнага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшоў традыцыйны абрад калядавання для жыхароў роднага аграгарадка. Калядоўшчыкі таксама зазірнулі ў ААА "Іўеўская сельгастэхніка".         Падчас абраду ўдзельнікі ў традыцыйных касцюмах пажадалі гаспадарам здароўя, дастатку і ўдачы ў новым годзе. Паводле народнага звычаю, калядоўшчыкі ўслаўлялі працу, дабрабыт і гасціннасць. Тэатралізаванае прадстаўленне ўключала традыцыйных герояў: Казу і Мядзведзя, якія па народным павер'і прыносяць урадлівасць, сілу і дабрабыт у дом. Вясёлымі прымаўкамі і танцамі яны «ажыўлялі» свята, залучаючы гледачоў у абрадавае дзейства.         Па сюжэце прадстаўлення, героі таксама прагналі Чорта - сімвал няўдач, тым самым «чысцячы» прастору і адкрываючы дарогу для шчасця. Завяршыўся абрад агульнымі пажаданнямі дабрабыту і святочным настроем для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў.