Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.12.2023

Конкурс чытальнікаў “Паэтычны зоркапад”

Вось і завяршыўся цыкл мерапрыемстваў у межах праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”. 9 снежня ў Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшоў раённы конкурс чытальнікаў “Паэтычны зоркапад” (у межах праекта “Беларускі чацвер”). Падчас конкурса прагучалі вершы беларускіх паэтаў у чатырох намінацыях: “Выяўленчы радок пра родны куток”, “Мінулых дзён святая памяць”, “Нішто сабе жарты!” і “Чароўныя мелодыі кахання”. З вялікім задавальненнем удзельнікі мерапрыемства прымалі ўдзел у конкурсе. Дзеці сур’ёзна падрыхтаваліся, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць выканання, артыстычнасць, уменне інтанацыяй, жэстамі і мімікай перадаць сваё стаўленне да зместу твора. Пры падвядзенні вынікаў журы прыйшлося нялёгка. Але ж конкурс ёсць конкурс, і пераможцы ў ім павінны быць. Пераможцамі ў намінацыі “Выяўленчы радок пра родны куток” сталі Каспяровіч Яна і Максімовіч Злата. Раманюк Елізавета і Гулідаў Яўгеній – пераможцы ў намінацыі “Нішто сабе жарты!”, а Раманюк Ксенія і Курылава Вікторыя адзначаны падзячнымі лістамі ў той жа намінацыі. Пераможцам ў намінацыі “Мінулых дзён святая памяць” стала Уляшка Дар’я. У чацвёртай намінацыі чытальнікі атрымалі падзячныя лісты. Журы адрасавала ўсім удзельнікам словы падзякі за актыўны ўдзел у конкурсе і ўручыла ім дыпломы, падзячныя лісты і падарункі. Спяшаемся падзяліцца з вамі фатаграфіямі з мерапрыемства.