28.10.2024
Кiраўнiкi аматарскiх тэатральных калектываў з аграгарадкоў Лiпнiшкi i Трабы прынялі ўдзел у абласным свяце "Несцерка запрашае"
Воранава, Ваўкавыск, Скiдзель... Вандруе тэатральнае свята, як i належыць, разам з вяселым народным падарожнiкам Несцеркай! Разам з iм у кампанii хлопцы i дзяўчаты з розных куткоў Гродзеншчыны. На гэтым цiкавым падарожным свяце ў Скiдзелi былi вялiкiя аматары i знаўцы тэатру - кiраўнiкi аматарскiх тэатральных калектываў з аграгарадкоў Лiпнiшкi i Трабы.
Сустрэчы з Несцеркай заўсёды радасныя для Марыны Скрыпскай, кiраўнiка дзiцячага калектыву "Церамок" фiлiяла Лiпнiшкi ДУК " Iўeycкi цэнтр культуры i вольнага часу". Калектыў атрымаў Дыплом I ступенi i каштоўны падарунак у дзiцячай узроставай катэгорыi ў намiнацыi "Драматычны спектакль". Дыплом за ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскiх тэатральных калектываў атрымалi i юныя тэатралы з дзiцячага лялечнага тэатра "Казка" фiлiяла Геранены, кiраўнiк Уладзicлава Грынюк. Вiншуем з узнагародамі!
Разам з вопытнымi спецыялicтамi тэатральнага мастацтва ў Скiдзелi была i таленавiтая моладзь з фiлiяла аг. Трабы. Аляксандра Дулько i Канстанцiн Здзярскi атрымалi вялiкія ўражанні ад убачанага i пачутага на тэатральным свяце, якое натхнiла на новыя спектаклi i тэатральныя дзеi. Дзякуем арганiзатарам абласнога свята "Несцерка запрашае" за змястоўную творчую сустрэчу!
Александра Дулько: - Посещая впервые праздник «Нестерка запрашае», мы полностью окунулись в мир театра. У порога здания нас встречали сказочные персонажи. В самом здании разместились яркие, красочные фотозоны и живые арт-объекты. Просмотр спектаклей подарил нам весь спектр эмоций: были и слёзы, наполненные самой настоящей болью, и искренний смех, и, конечно, щедрые аплодисменты, подаренные талантам разных возрастов. Мы, как люди, постепенно пополняющие свою творческую копилку опытом, с огромной благодарностью и восторгом посетили это мероприятие и почерпнули много нового для себя. Выражаем огромную благодарность организаторам и участникам этого замечательного мероприятия! Домой мы уезжали с горящими глазами и наполненные новыми идеями.