Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
05.03.2024

Казка ў госці завітала

У Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася казачная сустрэча “Казка ў госці завітала”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Уладзіміра Мазго. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць паэта, пазнаёміліся з яго творамі, прадстаўленымі на выставе “Загадкавая планета Уладзіміра Мазго”. Разам з бібліятэкарам дзеці прачыталі ўголас некалькі цікавых казак, а адна з іх, “Лясная аптэка”, была паказана з дапамогай  маляваных герояў казкі. З вялікім задавальненнем юныя чытачы ўдзельнічалі ў конкурсах “Загадка – розуму зарадка” і “Ехалі з горкі скорагаворкі”. Па чарзе даставалі з чарадзейнага барабана паперкі з загадкамі і давалі на іх адказы, услед за бібліятэкарам паўтаралі скорагаворкі і пацешкі, чыталі вясёлыя вершы паэта. У канцы мерапрыемства прагучала песня на словы У. Мазго “Белы буслік”, якой дзеці шчыра падпявалі.