Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
21.07.2021

Каласок гнецца, аб зямлю б’ецца! У раёне адбыліся "Зажынкі"

20 ліпеня ва ўрачыстай абстаноўцы ў раёне адбыліся "Зажынкі" - свята, якое дае пачатак уборцы збожжавых. Пачэсчнымі гасцямі свята сталі старшыня Іўеўскага райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Станіслававіч Мілюнец, старшыня Іўеўскага раённага камітэта прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Інэса Міхайлаўна Куляшо, пратаіерэй благачынны цэркваў Іўеўскага раёна, настаяцель храма святога мучаніка дзіцяці Гаўрыіла Беластоцкага ў г.Іўе Вячаслаў Пашкевіч, пробашч касцёла Святога Мікалая ў аг.Геранёны ксёндз Дзмітрый, члены Іўеўскага райвыканкама. Кіраўнік раёна Ігар Мікалаевіч Генец звярнуўся са словамі павагі да ўдзельнікаў жніва, пажадаў хлебаробам поспеху ў іх нялёгкай працы.  Пачатак жніва спакон вякоў быў святам для беларусаў: трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй-матухнай і падзякаваць яе за падораны ўраджай. Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў цаной гэтага цудоўнага любоўнага згавору.  Іўеўскія прыгажуні-жнейкі прынеслі сімвалічны падарунак матухне-зямліцы - хлеб-соль, каравай былога ўраджаю, як дань зямлі, і падзякі Богу. Сярпамі, якія дасталіся нам ад прадзедаў, былі зжаты першыя каласы. З песнямі пачэсныя жнейкі зжалі першы сноп, перавязалі яго яркай стужкай, упрыгожылі кветкамі. Атрымаўся снапок ясны, як месячык красны. І даражэйшы за золата. Снапы былі ўручаны кіраўніцтву раёна.  Кіраўнік КСУП "Баўма" Дзмітрый Мечыслававіч Буйко выказаў добрыя пажаданні ў адрас усіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Старшыня геранёнскага сельгаспрадпрыемства абвясціў пачатак жніва.  Дзяўчаты прынеслі камбайнерам кветкі і маленькія снапочкі жыта.  Галоўных герояў жніва - камбайнераў - прывітала Інэса Міхайлаўна Куляшо.  Іх пачаставалі халодным квасам. Ні для каго не сакрэт - камбайнерам будзе на жніве горача! Перад такой вялікай і значнай падзеяй, як жніво, існуе традыцыя прасіць благаслаўлення Божага. Добрыя словы пачулі хлебаробы ад пратаіерэя Вячаслава Пашкевіча, ксяндза Дзміт-рыя.  Адбылося асвячэнне тэхнікі, камбайнераў, поля. Зачакаліся камбайны, зачакалася поле гэтай важнай хвіліны. Пара на ўборку, у бітву за ўраджай! Галоўны аграрый раёна Віталій Станіслававіч Мілюнец даў знак - адправіць першыя камбайны ў поле. "Тэхніка падрыхтавана і надвор'е нам спрыяе. Экіпажы, па камбайнах! Пачаць жніво -2021!".  І камбайны вышлі на збожжавую ніву!  Першым за руль камбайна сеў старшыня райвыканкама Ігар Мікалаевіч Генец, які і намалаціў першыя зярняткі іўеўскага агульнага каравая.  Першыя снапочкі былі зжаты на геранёнскай зямлі, тым самым даўшы старт жніву на Іўеўшчыне. Дань павагі хлебу і хлебаробам выказалі ўсе ўдзельнікі свята. Амаль 17 тысяч гектараў збожжавых патрэбна убраць у раёне.  У добры шлях, хлебароб! Хай спрыяе табе надвор'е і не падводзіць тэхніка! Смачнага хлеба нам усім!  У. Побаль,  С. Зянкевіч. IK