Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Ивьевский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.05.2020

Юбілей Вялікай Перамогі

9 мая 2020 года ў скверы г.Іўе праведзены мітынг «Была вясна – вясна Перамогі», прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі.  Адкрыў мітынг старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Булак, які аздначыў: “Пакуль мы памятаем пра подзвігі дзядоў і прадзедаў, нікому не ўдасца перапісаць гісторыю. Наш святы абавязак - зберагчы кожную старонку гісторыі вялікай вайны для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў”. У выкананні творчага калектыву Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайна”, якая дала магчымасць перажыць трывожныя хвіліны пачатку вайны, фашысцкай  агрэсіі і адчуць вялікую радасць доўгачаканай Перамогі.   У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў Іўеўшчыны.  Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых ў вайне і ўсклалі  кветкі да помнікаў.